Адзначаем, што дадзены сайт занесены ў архіў і больш не падтрымліваецца распрацоўшчыкам. Афіцыйная працоўная версія сайта ўстановы знаходзіцца па адрасе: http://sch110.minsk.edu.by.

Распрацоўшчык зрабіў усё, што мог, дзеля працы сайта ў былым рэжыме, але... :-/

Вітаем!

Сярэдняя школа № 110 горада Мінска вітае вас! Пазнаёмцеся бліжэй з жыццём школы, яе педагогамі і вучнямі, мерапрыемствамі і традыцыямі! 

Від установы гас. Класаў 42
Узрост навучэнцаў 6—18 Пачатковыя класы 1—4
Колькасць вучняў ~650 Старэйшыя класы 5—11
...у кожным класе ~18—22 Замежныя мовы Англ.
Настаўнікаў ~80 Ухіл Не

Галоўная мэта нашай школы — станаўленне высокаарганізаванай асобы, якая валодае ведамі, уменнямі і навыкамі ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і магчымасцямі, гатовая да адаптацыі ў грамадстве, якое пастаянна развіваецца і змяняецца. 


Цэнтральная фігура ў школе — вучань. У навучальнай установе прадастаўляецца дзіцяці права шырокага выбару формаў, узроўня навучання, зыходзячы з яго адукацыйных патрэбаў, магчымасцяў і здольнасцяў. Тут ажыццяўляецца комплекс мераў, накіраваных на ахову здароўя дзяцей. Рэалізуецца праграма Здароўе» (ліквідацыя вучэбнай перагрузкі, прафілактыкі захворванняў, павышэнне ўзроўню фізічнага выхавання, арганізацыя гарачага харчавання, летняе аздараўленне). Нашы прывілеі — творчасць, самадысцыпліна, самапавагу і роўныя магчымасці.

cup
Сайт школы з'яўляецца дыпламантам інтэрнэт-прэміі міжнароднай выставы tibo'2011.

Сайт школы з'яўляецца пераможцам галоўнага расійскага адкрытага інтэрнэт-конкурсу «Залаты сайт 2011».
Просмотреть школьную фотокарусель